Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

03 декабря 2020 г.

Больш за 40 гадоў у КСУП «Міхалішкі» працуе Мар’ян Комар, чый партрэт сёлета занесены на раённую Дошку гонару. Загадчыку раслінаводчага ўчастка, які свой шлях у сельскую гаспадарку пачынаў шафёрам, наш карэспандэнт задаў 5 пытанняў аб галоўным.

1.jpg


1. Кім марылі быць у дзяцінстве і кім сталі?

– Мая радзіма – Міхалішкі: сюды пераехалі бацькі, калі мне быў месяц. Як і ўсе вясковыя дзеці, дапамагаў ім падымаць калгасны лён, праполваць буракі, акучваць бульбу. У школе я быў «сярэднячком», любіў беларускую мову – яна больш мілагучная за рускую і зразумелая: як чуеш, так і пішаш. Падабалася тэхніка. Як і большасць маіх равеснікаў, хацеў быць шафёрам. У Ашмянскай аўташколе атрымаў вадзіцельскае пасведчанне і пайшоў працаваць у калгас. Праўда, хутка забралі ў армію. Пасля службы ў войску ізноў сеў за баранку калгаснай машыны. Складаны час не толькі для нашай гаспадаркі, але і іншых, прыпаў на 90-я. Людзям па некалькі месяцаў не плацілі зарплату, адпрацаваная гадамі сістэма разбуралася. Тагачасны старшыня Севасцьян папрасіў, каб я папрацаваў брыгадзірам раслі­наводчага ўчастка. Хоць не маю агранамічнай адукацыі, але ўжо 26 гадоў як загадчык. (Усмі­хаецца.) Да гэтага 17 гадоў ад­пра­цаваў у калгасе вадзіцелем. 

2. Якую культуру любіце найбольш і чаму?

– Мой участак – гэта Міхалішкі, Супраненты, Завідзіненты, Маркуны – усе землі ведаю як свае пяць пальцаў. Па душы збожжавыя… Па іх найбольш бачны вынік нашай працы. Люблю пшаніцу – яна наш хлеб, нібыта з самаго золата саткана. 

3. Якім выдаўся гэты год – у жыцці і прафесіі?

– У жыцці нічога асаблівага не адбылося. 

Ураджай атрымалі ся­рэдні. Добра сыпалася пшаніца – яна на круг дала крыху больш за 30 цэнтнераў. Уніз ураджайнасць пацягнулі яч­мені. Ёсць да чаго імкнуцца. 

4. Што за гады вашай работы змянілася ў аграпрамысловым комплексе, што радуе, а за што баліць душа?

– У сельскай гаспадарцы, як і ў жыцці, за гэтыя дзесяцігоддзі шмат чаго змянілася: за не­вялікімі машынамі прыйшла магутная энер­га­насычаная тэхніка, выводзяц­ца новыя сарты культур з большай устойлівасцю да  шкоднікаў і  пера­падаў тэмпературы. Але нягле­дзячы на прагрэс, трэба было працаваць і тады, і цяпер. 

Вельмі змянілася вёска: пады­малі лён, капалі бульбу звычайна талакой, усе трымалі гаспадарку. Некалі на маім участку было каля 180 кароў, цяпер крыху больш за дзясятак мо набярэцца. 

Шкада, што ў сельскую гаспадарку неахвотна ідзе працаваць моладзь. 

5. Ад каго даведаліся, што ваш партрэт занесены на Дошку гонару раёна і што адчулі?

– Пра гэта мне паведамілі ў аддзеле кадраў: маўляў, трэба ехаць фатаграфавацца ў Астравец. Як любому чалавеку, мне, канешне, прыемна, што маю работу бачаць і цэняць. Вясной была першая хваля распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, таму пасведчанне ад занясенні на Дошку гонару ўручылі прама ў полі. 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform