Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

09 декабря 2020 г.

Набыць навагодняе дрэва можна будзе да 5 студзеня ўключна, акрамя выхадных – 25 снежня і 1 студзеня. Астравецкі доследны лясгас у гэты перыяд плануе прадаць каля 1 500 елак і сосен.

У Астраўцы жывыя дрэвы будуць прадаваць на аўтамабільных стаянках на вуліцы Ленінскай ля рынка і ля раённай паліклінікі. Вяскоўцы змогуць набыць елку ці сасну па месцы жыхарства ў лясніцтве.


Дрэва вышынёй да метра будзе каштаваць 10 рублёў, да двух метраў – 11 рублёў. Елка блакітная будзе крыху даражэйшая: 15 (да 1 м) і 16 (да 2 м) рублёў адпаведна. Набыць жывую елачку ў кадцы можна за 10 рублёў у лесагадавальніку.

Напярэдадні навагодніх святаў дзяржаўная лясная ахова сумесна з права- і прыродаахоўнымі органамі будзе выяўляць аматараў дармовых елак.

– Высякаць дрэвы ў лесе забараняецца, – расказаў інжынер па ахове і абароне лесу Юрый Касцюкевіч. – Выяўляць парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства будзем і з дапамогай камер фота- і відэафіксацыі.

За самавольна ссечанае дрэва давядзецца заплаціць штраф у памеры да 50 базавых велічынь, кампенсаваць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду і кошт дрэва.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform