Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

05 февраля 2021 г.

Удзел у дыялогавай пляцоўцы прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Свіла, які адзначыў, што пазіцыя прадстаўнікоў аднаго з самых шматлюдных грамадскіх аб’яднанняў краіны абавязкова будзе ўлічана пры аналізе пытанняў, якія паступаюць у парламент з усіх регіёнаў.

2.jpg

Партыя. Ці трэба?

Адным з асноўных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне актывам грамадскай арганізацыі, было магчымае пераўтварэнне ў палітычную партыю. Старшыня раённай арганізацыі Ірына Раткевіч адзначыла, што па колькасці членаў і грамадскіх спраў «Белая Русь» даўно да гэтага «дарасла». А калі сэнсу ў такой рэгістрацыі няма, то правільным падаецца хоць бы варыянт раздзялення накірункаў, па якіх працуюць усе грамадскія аб’яднанні: да прыкладу, БРСМ можа займацца маладзёжнай палітыкай, саюз жанчын – жанчынамі і ўсім, што з імі звязана, і гэтак далей.

– Хадзіць па адной і той жа дарожцы да адных і тых жа людзей у той час, як з поля зроку выпадаюць іншыя пытанні, якія таксама патрабуюць увагі, мне падаецца няправільным, – выказала думку Ірына Фёдараўна.

Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Генадзь Бычко, увесь свет шматпартыйны – і наша краіна абавязкова да гэтага прыйдзе. Партыя мае правы, якімі не можа пахваліцца грамадская арганізацыя. Аднак і аб’яднанні выконваюць функцыі, якія недаступныя партыям.

Пакараць нельга памілаваць

Адно з самых складаных пытанняў маральна-этычнага характару, якое актыўна абмяркоўваецца сярод калег, родзічаў і ў сацыяльных сетках, – смяротнае пакаранне. Адмяніць ці ўсё ж захаваць за дзяржавай права прымяняць вышэйшую меру пакарання і для якой катэгорыі парушальнікаў закона? Што дае адмена пакарання для Беларусі ў вырашэнні эканамічных пытанняў з краінамі Еўропы? На што яго замяніць, у якіх умовах і на якія сродкі ўтрымліваць асуджанага? Пытанняў прагучала шмат, аднак адназначнага адказу на іх прысутныя даць не змаглі.

1.jpg

– Гэта неймаверна складана: вырашаць, каму жыць, а каго адправіць на смерць, нават калі даказана, што чалавек гэтага заслугоўвае, – падвяла вынік Святлана Куцько.

Сям’я ўсяму аснова

 Роля сям’і ў выхаванні дзяцей сёння зведзена да нуля – прыйшоў час біць трывогу, – адзначыў Генадзь Бычко. І з гэтым пагадзіліся ўсе.

Тэма падалася актуальнай яшчэ і таму, што большасць тых, хто сабраўся ў зале, цесна працуюць з сем’ямі. Менавіта таму яны паднялі і пытанне ўплыву Дэкрэту №18, п’янства бацькоў і іх адказнасці перад дзецьмі і дзяржавай.

Кароткай ніткай з гэтымі пытаннямі звязана дапамога людзям з алкагольнай залежнасцю, дармаедства і догляд за састарэлымі бацькамі.


МЕРКАВАННЕ

Віктар Свіла, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Не пагаджуся з думкай, што, каб абмяркоўваць змены ў Канстытуцыі, яе неабходна ідэальна ведаць. Канешне, асноўнымі момантамі валодаць трэба, аднак задача неабыякавага чалавека – прапанаваць сваё бачанне сітуацыі, свой варыянт змяненняў. Збяруць іх у адно, абгрунтуюць у рамках заканадаўства спецыялісты сферы юрыспрудэнцыі.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform