О НАС ПИШУТ СМИ

Чарговы дзень інфармавання група першага намесніка старшыні райвыканкама Івана Карнілы правяла ў КСУП “Міхалішкі”.

Пытанні траўматызму і аховы працы ў арганізацыях і на прадпрыемствах, у тым ліку сельскай гаспадаркі, закрануў Іван Мар’янавіч. І адзначыў, што віна наймальніка ў траўміраванні работніка ў бягучым годзе пацверджана толькі ў 29% выпадкаў ад усёй колькасці траўм.

Сацыяльна-эканамічныя паказчыкі развіцця Гродзенскай вобласці таксама былі цікавымі для працаўнікоў арганізацыі. Да прыкладу, на развіццё рэгіёна ўплываюць прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва, гандаль, продаж аўто і шмат іншых. Нягледзячы на санкцыі, упэўнены першы намеснік старшыні райвыканкама, напрамак дзяржаўнай палітыкі быў правільны, пацвярджэнне таму рост валавай прадукцыі і бесперабойная выплата заработнай платы.

1.jpg

Актуальныя ў асенне-зімні сезон пытанні пажарнай бяспекі ўзняў намеснік начальніка РАНС Васіль Бордак, які да таго ж засяродзіў увагу на тым, што не за гарамі маразы, а з імі на вадаёмах з’явяцца аматары падлёднай рыбалкі. Васіль Мікалаевіч напомніў пра тое, як паводзіць і калі выхад на лёд забаронены.

Пра медыякультуру, электронныя і папяровыя сродкі масавай інфармацыі, актуальныя тэмы публікацый, выбар чытачоў газет і падпісчыкаў груп у сацыяльных сетках гаварылі з намеснікам галоўнага рэдактара раённай газеты Вольгай Хацяновіч.

Не абыйшлі і эпідэміялагічную сітуацыю. Іван Карніла выказаў надзею, што ўсе, хто пакуль не рашыўся на вакцынацыю ад каронавіруса, зразумеюць, што толькі яна дапаможа засцерагчыся ад хваробы і не трапіць у рэанімацыю.


ЛІЧБЫ

– 176 чалавек траўміравана ў Гродзенскай вобласці за 9 месяцаў, з іх 4 – загінула, 55 атрымалі цяжкія траўмы.

– 34 пажары адбыліся на Астравеччыне ў бягучым годзе, 4 чалавекі загінулі.

2.jpg


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform