О НАС ПИШУТ СМИ

Першыя крокі ў пра­фесію – хвалюючыя і адказныя. Шчасціць, калі ў гэты час побач знаходзяцца прафе­сіяналы, якія дама­гаюць справай, пара­­дай, словам.  Другі год у КСУП «Міха­лішкі» спасцігае прамудрасці прафесіі эканаміста Арына Яновіч. 

Чым прывабілі КСУП “Міхалішкі” астраўчанку Арыну Яновіч

Дзяўчына родам з Аст­­равеччыны, яе дзя­цінства прай­шло ў Аль­хоўцы. 

– Я адзінае дзіце ў сям’і. Бацькі, як і большасць жыхароў нашага пасёлка, працуюць на кардоннай фабрыцы, – расказвае дзяўчына. – Вучылася ў мясцовай сярэдняй школе, дзе ўсе прадметы выкладалі на роднай мове. Спачатку хацела стаць настаўнікам пачатковых класаў, потым – выкладаць беларускую мову і літаратуру. 

Але пасля 10-га дзяўчына вырашыла паступаць у адну са сталічных навучальных устаноў. 

– Спынілася на прафесіі бухгалтара – яна больш наблі­жаная да жыцця і прадугледжвае работу з лічбамі – а канкрэтыка мне заўсёды падабалася, – узгадвае дзяўчына. – У Мінскі дзяржаўны тэхналагічны каледж на абраную мной спецыяльнасць бюджэтных месцаў у год майго паступлення не было, таму амаль тры гады вучылася платна. 

Арына атрымала запаветны дыплом – і перад ёй паў­стала пытанне: куды ўладкавацца на працу? Не сакрэт, што ўчарашніх студэнтаў, ды яшчэ і без вопыту, неахвотна бяруць на работу. 

– Хоць Мінск за час вучобы палюбіла, хацелася вярнуцца на радзіму – быць бліжэй да бацькоў. Даведалася, што ў КСУП «Міхалішкі» ёсць вакансія эканаміста, звярнулася да кіраўніцтва – і мяне ўзялі, – успамінае Арына Яновіч. – Працаваць пачала ў красавіку мінулага года. Напачатку было страшна, шмат чаго не ведала, але дзякуй калегам, што не адмаўлялі ў дапамозе, падказвалі. За гэты год упэўнілася, што вопыт работы ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве дарагога каштуе: за кароткі тэрмін шмат чаму навучылася. Напрыклад, макет бізнес-плана на бягучы год давялося складаць мне – у КСУП «Міхалішкі» няма галоўнага эканаміста. Нездарма кажуць: у страха вялікія вочы – не сорамна чагосьці не ведаць, варта не баяцца пытаць, цікавіцца і такім чынам развівацца. 

Эканаміст Арына Яновіч дзеліць рабочы кабінет з другім маладым спецыялістам Валерыяй Навіцкай, якая ў КСУП «Міхалішкі» вядзе кадры. 

– Мы хутка знайшлі агульную мову, – працягвае дзяў­чына. – Жыву з бацькамі ў Альхоўцы, штодзень на работу і назад дамоў адвозіць машына нашай гаспадаркі. Пакуль нічога ў жыцці мяняць не збіраюся, – з усмешкай на развітанне сказала малады эканаміст. 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform