О НАС ПИШУТ СМИ

Першымі ў раёне першы ўкос завяршылі КСУП “Міхалішкі”

Напрыканцы мінулага тыдня каля Радзюшоў працаваў цэлы караван тэхнікі: касілкі, кормаўборачныя камбайны, граблі. Дзясятак машын, да верху напоўненых духмянай травой, снаваў з поля да фермы “Супраненты”, дзе ішла закладка сянажных траншэй… У КСУП “Міхалішкі” завяршаўся першы ўкос траў.

IMG_9476.jpg

– На гэтым участку травы нядрэнныя, – паказваючы на валкі, расказвае намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Іосіфавіч Ствол. – На іншых – хоць ты плач. Такога анамальна спякотнага надвор’я ў маі, пачатку чэрвеня не прыпомню: травы сухія на корані, сонца дзе-нідзе збажыну падпаліла.

IMG_9501.jpg

намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Ствол

Перажыванні Андрэя Іосіфавіча за ўраджай зразумелыя: першым укосам міхалішкаўцы планавалі насушыць сена і нарыхтаваць сенажу значна больш. Бездажджоўе ўнесла свае карэктывы ў корманарыхтоўку: планы выкананы толькі на трэць, хоць скошана больш запланаванага: касары “ўхапілі” лішніх 157 гектараў ля лугоў і пойменных зямель… Косяць усюды, дзе можна, – абы нарыхтаваць на зіму кармоў.

– Збожжавыя, як і травы, відаць, сёлета будуць неўраджайнымі, – працягвае Андрэй Ствол. – Суша стаяла, калі яравыя павінны былі нарошчваць масу, а азімыя – выкалошвацца. Такое паскоранае праходжанне фаз не спрыяе для паўнацэннага развіцця расліны.

Калі ў мінулыя гады ад касьбы да ўборкі масы з поля, бывала, праходзіла некалькі сутак, то сёлета травы падвяльваюцца на вачах: літаральна адразу пасля касілак ідуць граблі, якія зграбаюць травы з дзевяціметровага пракосу ў валок, а на іх месца заступаюць кормаўборачныя камбайны.

Ля Радзюшоў я налічыла 12 адзінак тэхнікі: тры касілкі, адна з якіх – дзевяціметровая, двое граблей, чатыры МАЗы – усяго на адвозцы зялёнай масы ў КСУП “Міхалішкі” задзейнічаны 10 машын – і два кормаўборачныя камбайны.

На “Ягуарах” працуюць вопытныя механізатары Сяргей Чымбар і Валянцін Куркуль.

IMG_9490.jpg

Сяргей Чымбар на “Ягуары” падбірае і здрабняе падвяленую траву

 

IMG_9498.jpg

Валянцін Куркуль не першы сезон штурваліць за рулём “Ягуара”

– Якія сёлета травы? – перапытвае Валянцін Іванавіч. – От, так сабе… Кроў з носу – патрэбен дождж. На агародзе, хоць і паліваеш, і то нічога расці не хоча. А тут, у полі…

“Ягуар” хутка напаўняе “зялёнкай” МАЗ, і той імчыць на ферму ў Супраненты. Дыспетчар раслінаводчага ўчастка Яніна Зімніцкая старанна фіксуе ў журнале ўсе лічбы. Вадзіцелі прыдумалі сваю сістэму апавяшчэння: адзін сігнал – “зялёнка” Чымбара, два – Куркуля.

IMG_9465.jpg

Дыспетчар раслінаводчага ўчастка №2 Яніна Зімніцкая дакладна фіксуе перавезеныя з поля да сянажнай траншэі тоны 

Ля ўезда да сянажнай траншэі зроблена саламяная падушка, каб колы машын, якія з поля возяць траву, ачышчаліся. Па словах жанчыны, пастаянна замяраецца тэмпература і вільготнасць зялёнай масы. Гэта, дарэчы, адзін з паказчыкаў сумленнасці работы “амкадоршчыкаў”. “Зафілоніш” – і тэмпература масы адразу павялічваецца, а гэта – на якасці сенажу.

Акрамя закладкі сянажных траншэй, падвяленую траву нарыхтоўваюць у стрэйч-плёнку. На прэс падборшчыку “Крона” працуе Іосіф Юшчык, які за дзень “апранае” каля 200 зялёных шпулек ў белыя кашулькі.

IMG_9574.jpg

Іосіф Юшчык пакуе траву ў стрэйч-плёнку

…Каб атрымаць травы другога ўраджаю, пасля скошвання сенакос ці паша падкормліваюцца азотам.

– Калі няма ападкаў, азот хутка выпараецца. – тлумачыць Андрэй Іосіфавіч Ствол. – Ідэальна, канешне, калі падкармілі і пайшоў дождж. Атава на вачах адрастае.

Але пакуль што міхалішкаўцы, як і ўвесь раён, мараць пра дождж.

IMG_9480.jpg

на граблях “Міленіум” працуе Сяргей Іваноў 

 

IMG_9460.jpg

Аляксандр Баркоўскі на “Амкадоры” трамбуе зялёную масу

 

IMG_9483.jpg

Іван Стаціна, які возіць зялёную масу, за дзень робіць каля 10 рэйсаў

 

IMG_9489.jpg

Часлаў Сальмановіч заняты на адвозцы “зялёнкі”

 

IMG_9493.jpg

Віктар Валуевіч, адвозка зялёнай масы

 

IMG_9517.jpg

Валерый Сташко, касец

 

IMG_9541.jpg

Валерый Калтан ложыць травы ў пракосы

 

IMG_9548.jpg

Іван Янушэўскі, які працуе ў гаспадарцы больш за 30 гадоў, косіць траву

 

IMG_9552.jpg

Варушыць “зялёнку” Іосіф Мельдзюк


Першым укосам у КСУП “Міхалішкі” нарыхтавалі 260 тон сена (24 %), 4 565 тон сенажу (30%) і закруцілі ў стрэйч-плёнку 435 тон падвяленай травы (35%).


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform