О НАС ПИШУТ СМИ

Семінар-вучоба для работнікаў жывёлагадоўлі прайшоў на МТК “Маркуны”

Якія памылкі ў кармленні буйной рагатай жывёлы робяць жывёлаводы? Браць на ўзбраенне сучасныя тэхналогіі або працаваць  «дзедаўскім» метадам? Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на семінары-вучобе, які напрыканцы мінулага тыдня сабраў начальнікаў малочна-таварных комплексаў, загадчыкаў ферм, заатэхнікаў, ветэрынарных урачоў на МТК «Маркуны» КСУП «Міхалішкі».

IMG_2443.jpg

Падобныя жывёлагадоўчыя семінары праходзяць на Астравеччыне рэгулярна: летась, напрыклад, абмяркоўваліся ветэрынарнае абслугоўванне жывё­лага­доўчых аб’ектаў і шляхі павелічэння надояў, а напачатку гэтага года – тэхналогія вырошчвання цялят
Нагодай для семінара сталі змяненні і дапаўненні рэспуб­ліканскага рэгламенту па выт­вор­часці малака на комплексах. 
Каля 60 працэнтаў сабекошту малака складае кармленне. Спе­цыялісты Гродзенскага аграпрамысловага саюза літаральна за пяць хвілін пры дапамозе пенсільванскага сіта вызначылі якасць кормасумесі, якую даюць каровам на МТК «Маркуны». 

IMG_2423.jpg

– Кармавая сумесь пачынае працаваць тады, калі яна пра­вільна парэзана кормараздатчыкам, – засыпаючы ў спецыяльнае сіта жменю корму, патлумачыў выконваючы дырэктар абласнога аграпрамысловага саюза Алег Анатольевіч Нарэйка. – Пенсільванскае сіта складаецца з 3-4 аддзелаў, якія маюць розныя па велічыні адтуліны. Верхні бокс адсякае часцінкі больш 1,9 см, сярэдні – затрымлівае часцінкі 0,8 см, а ў самы ніжні трапляюць часцінкі менш 0,8 см. 

Аналіз маркунскай корма­сумесі паказаў, што каля 30 працэнтаў кармоў застаецца на кармавых сталах. Па словах спецыялістаў, асноўная прычына гэтага – недастатковы час змешвання ці тупыя нажы ў кормараздатчыку.

IMG_2424.jpg

Удзельнікі семінара наведалі тэхналагічныя цэхі, лабараторыю, дзе абмеркавалі сучасныя патрабаванні да якасці малака і прыстасаванні для яго лабараторнага аналізу, сянажныя траншэі. 

Вытворчасць малака на ўсіх малочна-таварных комплексах кантралюецца з дапамогай камп’ютара,  які ўтрымлівае звесткі на кожную жывёліну. Алег Анатольевіч параіў спецыялістам спампаваць і ўстанавіць гэтую базу на сучасны персанальны смартфон – гэта дазволіць быць больш мабільным і не прывяза­ным да камп’ютара. Выканаўчы дырэктар Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза прадэманстраваў прысутным работу гэтага мабільнага дадатка: дастаткова толькі ўвесці нумар жывёліны – і праз некалькі хвілін праграма выдасць на экран тэлефона ўсю гісторыю жыцця каровы, пачынаючы ад даты нараджэння і заканчваючы звесткамі аб надоях.

IMG_2446.jpg


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform