О НАС ПИШУТ СМИ

У свята працы лепшыя механізатары раёна, занятыя на вясенне-палявых работах, атрымалі Падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Першамай – свята вясны і працы – чырвоны дзень у календары, які ў нашай краіне лічыцца выхадным. Многія скарысталіся гэтай магчымасцю, паб пасадзіць на дачы агарод, іншыя, каб правесці дзень разам з сям’ёй і адпачыць ад штодзённых клопатаў. Праўда, пра аграрыяў гэтага не скажаш. Хоць азімы клін ужо засеяны на 74 %, механізатары па-ранейшаму працуюць у полі з ранку да позняга вечара, а таксама рыхтуюць тэхніку да корманарыхтоўкі. Улічваючы сёлетнюю сухую вясну, кожная гадзіна – на вагу золата.

Па традыцыі напярэдадні пасяўной кампаніі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’явіў конкурс сярод механізатараў на вясенне-палявых работах у наступных катэгорыях: сяўба, культывацыя, ворыва, унясенне арганікі, яе пагрузка і ўнясенне мінеральных угнаенняў. Па выніках дэкады – за перыяд з 1 па 10 красавіка – былі вызначаны пераможцы ў кожнай з намінацый. Прыемна, што ў лік лепшых механізатараў раёна трапілі працаўнікі ўсіх пяці гаспадарак.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула вырашыў распачаць узнагароджанне перадавікоў менавіта Першага мая.

– У Дзень працы многія адпачываюць, але не хлебаробы. Мне здаецца, вельмі сімвалічна менавіта ў гэты дзень адзначыць Падзякамі і падарункамі працу лепшых механізатараў Астравеччыны, – па дарозе ў РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, адкуль было вырашана распачаць узнагароджванне пераможцаў конкурсу, расказаў Юрый Аляксандравіч.

Не першы год лепшым на ворыве становіцца араты РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Віталь Трыбоцкі. Дарэчы, некалькі гадоў таму яго партрэт быў занесены на раённую Дошку гонару. Як і ўсе вясковыя працаўнікі, Віталь Іванавіч нешматслоўны і сціплы, ён прывык не да слоў, а да працы. Хоць пазней араты прызнаўся: яму вельмі прыемна, што працу вяскоўцаў бачаць і цэняць.

Трыбоцк_.jpgАдным з лепшых на культывацыі стаў яшчэ адзін механізатар саўгаса – Ягор Шостак.

Шостак.jpg

– У гаспадарцы працую з 1987 года. Я родам з Літвы, жонка на сваю радзіму перацягнула, – расказвае пра сябе Ягор Францавіч. – Літву без шкадавання пакінулі – там нецікава. А тут душа радуецца: лясы, неабсяжныя палі! Разам з Ганнай нарадзілі і выгадавалі чацвярых дзетак, трымаем гаспадарку: карову, свіней, гусей, курэй… А што вясковаму чалавеку для шчасця больш трэба? – на развітанне па-філасофску гаворыць механізатар і хуценька заскоквае ў кабіну свайго трактара.

Адным з лепшых на ўнясенні арганікі не першы раз становіцца механізатар КСУП “Міхалішкі” Міхаіл Дашын.

Дашын.jpg

– Некалькі дзён назад перавялі на ворыва, – расказвае мужчына. – Мне ўсе работы падабаюцца. Якая розніца – сееш ты ці культывуеш? Абы тэхніка не ламалася!

З КСУП “Гервяты” прызёрамі спаборніцтваў на вясенне-палявых работах сталі ажно чатыры механізатары: Рымантас Трапшыс і Анджэй Ясевіч – на сяўбе, Іосіф Масевіч – на культывацыі, Рамуальд Бразевіч – на ўнясенні арганікі.

Масев_ч.jpgНе за гарамі корманарыхтоўка. Штогод у КСУП “Гервяты” на касавіцы шчыруе Рымантас Трапшыс, якому два гады таму даверылі новую модульную ратацыйную касілку КМП-9 – пракосы з дзевяці метраў яна аб’ядноўвае ў адзін валок. У механічных майстэрнях у Гервятах механізатар рамантаваў сваю жалезную памочніцу.

Трапшыс.jpg

Анджэй Ясевіч не аднойчы станавіўся пераможцам і прызёрам конкурсу сярод аратых і прафсаюзнага спаборніцтва на вясенне-палявых работах. Мужчына прызнаецца, што ніякага сакрэту поспеху няма: галоўнае – каб не падводзіла тэхніка, а працаваць без перапынкаў на святы і выхадныя вяскоўцы ўжо даўно прывыклі.

Ясев_ч.jpg

Ушанаванне пераможцаў прафсаюзнага спаборніцтва сярод занятых на вясенне-палявых работах механізатараў працягнецца на наступным тыдні.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform