радыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш, які сёлета ўпершыню прайшоў на аўтамабільнай стаянцы па вуліцы Берагавой, стаў сапраўдным святам для астраўчан і гасцей горада.
Хоць першапачаткова планавалася правесці яго па месцы былой «прапіскі»: на аўтамабільнай стаянцы ля раённай цэнтральнай бальніцы – але арганізатары вырашылі па-свойму – і, трэба сказаць, не памыліліся.
Завітаўшы на падворкі, якія выставілі ўсе гаспадаркі раёна, можна было даведацца, чым адметнае кожнае сельскагаспадарчае прадпрыемства. Ля хаты варнянцаў рос яблыневы сад, а на верцяле смажыўся кабанчык. На гудагайскім падворку можна было прымераць сплецены з розных каласкоў вяночак і сфатаграфавацца. Ля саўгаснай сядзібы спыніліся гарбузны маніту і зроблены з галінак трактар. Міхалішкаўская «хата – усім багата»: працаўнікі гэтай гаспадаркі прывезлі з сабой на кірмаш цэлы воз гародніны. На падворку гервятцаў раскінуўся сапраўдны агарод, ну і, канешне, складана ўявіць гэтую гаспадарку без фірменых тушонак. Упершыню ў конкурсе падворкаў ўдзельнічаў і Астравецкі лясгас. Усюды гаспадары хлебам і соллю, песнямі і танцамі гасцінна віталі журы. Найлепш гэта атрымалася ў гервятцаў – іх падворак быў прызнаны лепшым. Другое месца – у КСУП «Міхалішкі», трэцяе – у КСУП «Варняны». Да слова сказаць, пераможаных не было: усе ўдзельнікі атрымалі прэміі за ўдзел. Ну а гледачы – добры настрой, якога, як і зробленых на кірмашы пакупак, хопіць яшчэ надоўга.