COVID-19

Валанцёры Астравеччыны завіталі да пажылых і адзінокапражываючых людзей.

У свеце апошніх падзей, звязаных з рызыкай распаўсюджвання каронавіруса, дактары настойліва раяць людзям сталага ўзросту не наведваць шматлюдныя месцы. А калі што спатрэбіцца – звярнуцца за дапамогай да валанцёраў.

23.jpg

Такое запрашэнне атрымалі прадстаўнікі Астравецкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ад адзінокапражываючай пенсіянеркі, інваліда ІІ групы Алены Качан.

– Я стараюся выконваць усе меры перасцярогі: не выходжу на вуліцу ў гадзіну пік, гуляю па парку, калі там нікога няма, а калі і сустрэну знаёмых – толькі павітаюся здалёк, – расказала Алена Аляксандраўна. – Здароўе ж – гэта самае галоўнае для чалавека, таму трэба пра яго клапаціцца.

Даставілі валанцёры прадукты харчавання і маладой маці Вераніцы Рогач, якая выхоўвае дачку адна і да таго ж з’яўляецца сіратой.

1.jpg

– Мы дапамагаем кожнаму, хто тэлефануе на «Гарачую лінію», – паведаміла супрацоўнік тэрытарыяльнага цэнтра Аксана Свірская. – Звярнулася шэсць грамадзян.

Важна ведаць!

Міліцыянеры заклікаюць пажылых людзей быць асцярожнымі: людзі, якія неспадзявана пастукаліся ў дзверы і прадставіліся валанцёрамі ці работнікамі сацыяльнай службы , могуць на самой справе аказацца ашуканцамі. Таму, перш чым пусць іх на парог, патрабуйце паказаць пасведчанне.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел COVID-19

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform