Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

03 июня 2020 г.
Адрес розничной реализации лекарственных средств открыли при Михалишской больнице

Адрес розничной реализации лекарственных средств открыли при Михалишской больнице

У канцы мая ў раённую газету звярнуўся жыхар аграгарадка Міхалішкі Аляксандр Аўдзееў, які наракаў на тое, што ў іх населеным пункце закрылі аптэку. Адказ на гэты зварот («АП» №40 ад 26 мая) дала загадчык цэнтральнай раённай аптэкі №95 Аксана Букліс, якая паведаміла, што аптэку закрылі на капітальны рамонт, а рэалізацыя лекавых сродкаў часова будзе арганізавана на базе мясцовай участковай бальніцы.

Пасля выхаду газеты ў рэдакцыі зноў раздаўся тэлефонны званок ад жыхаркі Міхалішак Алены Сямашкі. Яна ад сябе асабіста і сваіх знаёмых дзякавала за распачаты рамонт.

– Быў час, калі аптэка ў нас увогуле не працавала. І мы вельмі рады, што яна ёсць, а таксама таму, што цяпер тут праводзіцца капітальны рамонт, – гаварыла жанчына. – Гэта проста часовыя цяжкасці – і мы гатовы патрываць, затое ў нашым аграгарадку з’явіцца ўтульны сучасны будынак.

Дарэчы, пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, загадчыца цэнтральнай раённай аптэкі №95 Аксана Букліс паведаміла, што адрас рознічнай рэалізацыі лекавых сродкаў з 2 чэрвеня працуе ў Міхалішкаўскай бальніцы сястрынскага дагляду (першы ўваход пры ўездзе на яе тэрыторыю).


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform