Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

03 июня 2020 г.

Онлайн-проекты к 75-летию Победы: говорили и показывали дети

На працягу мая Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі рэалізоўваў у сацыяльнай сетцы «ВКантакце» анлайн-праекты, прысвечаныя Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

– Першай мы запусцілі акцыю «Анлайн-паштоўка «Я помню! Я ганаруся!», – расказвае педагог-арганізатар Святлана Лета. – Умовы былі простымі: зрабіць у любой тэхніцы паштоўку, сфатаграфаваць яе і даслаць у суполку ЦТДіМ. 

Фота публікавалі на сцяне суполкі на працягу двух тыдняў. Да гэтага творчага марафону падключыліся не толькі вучні школ, але і малышы дзіцячых садкоў – усяго  даслалі 69 паштовак. 

 

 

34.jpg

Паштоўка СШ №3



– Таксама мы прапанавалі дзецям па­ўдзель­нічаць у відэаконкурсе вершаў і песень пра вайну «Пераможны май», – працягвае Святлана. – Ролікі таксама размяшчалі ў суполцы нашай установы, а аўтараў самага цікавага чакаў прыз.

Хоць відэа даслалі не так шмат, як паштовак – усяго сем, але якія гэта былі ролікі: дэталёва распрацаваныя сцэнарыі і падача творчых выступленняў, якія суправаджаліся даку­ментальнымі хронікамі, падтанцоўкамі, дэкарацыямі! Папрацавалі ўдзельнікі і іх творчыя кіраўнікі на славу.  

Лепшай прызнана работа на верш Пімена Панчанкі «Дзеці вайны» ў выкананні альхоўскай школьніцы Ксеніі  Кусойць – яна і атрымае прыз. 

3.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform