О НАС ПИШУТ СМИ

Аснова асноў жывёлагадоўлі – корманарыхтоўка. Ад яе тэмпаў і спрыту механізатараў залежыць колькасць і якасць нарыхтаваных кармоў, значыць,  і вытворчасць малака ў зімне-стойлавы перыяд.

Першымі ў раёне завяршаюць першы ўкос траў у КСУП «Міхалішкі». Пра нюансы корма­­нарыхтоўкі ў гэтай гаспадар­цы даведаўся наш карэспандэнт. 

Ударная сіла корма­на­рых­­тоў­чай тэхні­кі КСУП «Міха­лішкі» ў дзень майго прыезду працавала на полі ля вёскі Завідзіненты: 3 комплексы, 2 грабляў, некалькі адзінак для адвозкі травы… Прыемна паглядзець! І нездарма кажуць, што не толькі на ваду і агонь, але і на працуючага чалавека можна гля­дзець бясконца. Праўда, механізатарам не пазайздросціш: пасля абеду слупок тэрмометра «завіс» каля адзнакі +30 градусаў. 

12.jpg



– Не бяда! Наадварот добра, што днём прыпякае, а ноччу ліе. Хоць травастой добры, не тое, што ў мінулым годзе, калі і колас не наліўся, і травы не выраслі, – гаворыць камбайнер Сяргей Чымбар. – Некалькі гадоў запар выдаліся неўраджайнымі. Можа, сёлета надвор’е зменіць гнеў на міласць? – задаецца  пытаннем меха­нізатар, узгадваючы, што Аст­равеччына знаходзіцца ў зоне так званага рызыкоўнага земляробства, і заскоквае ў кабіну «Ягуара».

IMG_5884 Сяргей Чымбар.jpg

Сяргей Чымбар працуе на «Ягуары» пяты сезон



Да слова, на кормаўборачных комп­лексах у КСУП «Міхалішкі» працуюць вопытныя меха­ніза­тары. На КВК-800 травы падбірае і здрабняе Валерый Дзенюш, на другім «Ягуары» гэта робіць Валянцін Куркуль, які апошнія некалькі сезонаў падчас жніва малоціць збожжа на камбайне-«пенсіянеры» «Мега». 

IMG_5869 Валерый Дзенюш.jpg

Камбайнер Валерый Дзенюш



– Да корманарыхтоўкі тэхніку рыхтавалі самі, – гаворыць Валян­цін Іванавіч. – Думаю, да канца тыдня ўправімся з першым уко­сам. 

IMG_5852 Валянцін Куркуль.jpg

Адзін з самых вопытных камбайнераў Валянцін Куркуль



– Але на гэтым не збіраемся спыняцца. Плануем яшчэ скасіць траву на лугах і пашы, якія потым будзем перазалужаць, – да размовы далучаецца галоўны аграном КСУП «Міхалішкі» Алег Кавалевіч. – Пад ураджай гэтага года добра папрацавалі летась – абнавілі шмат сенакосаў.

IMG_5895 Алег Кавалевіч.jpg

Галоўны аграном Алег Кавалевіч



Па словах галоўнага тэхнолага міха­лішкаўскіх палёў, першым укосам у гас­падарцы плануюць нарыхтаваць каля 7-8 тысяч тон сенажу – гэта каля 60% ад запланаванага, 450 тон сена і 1,5 тысячы тон травы, закручанай у стрэйч-плёнку. 

IMG_5901 Марк Лобач.jpg

Марк Лобач зграбае пракосы ў валкі



З сенакосу да сянажна-сілас­ных траншэй траву возяць 8 адзі­нак тэхнікі, з якіх 2 – з сель­гас­тэхнікі. Не першы год на адвозцы «зялёнкі» заняты Віктар Валуевіч.

– На трактары МТЗ-3022 у сярэд­нім за дзень раблю каля дзесяці рэйсаў, – расказвае вадзіцель. – За раз перавожу каля 8-9 тон травы. Масу возім да траншэі на малочна-таварную ферму «Супраненты».

IMG_5837 Віктар Валуевіч.jpg

Вадзіцель Віктар Валуевіч

 

IMG_5800 Міхаіл Дашын.jpg

Вадзіцель Міхаіл Дашын летась быў адным з пераможцаў спаборніцтва на вясенне-палявых работах

 

IMG_5878 Уладзіслаў Осцік.jpg

Вадзіцель Уладзіслаў Осцік за дзень робіць да 10 рэйсаў



Трамбоўкай зялёнай масы ў дзень майго прыезду займаліся Леанід Бара­ноў­скі і Сяргей Сташко. Да слова, ад сумленнасці механізатараў залежыць якасць будучага сенажу. 

IMG_5821 Леанід Бараноўскі.jpg

Леанід Бараноўскі «Амкадорам» трамбуе «зялёнку»



– Працуем з 8.00 да 20.00, –  гаворыць Сяргей Сташко. – Пані­жаем тэмпературу зялёнай масы – яе, як і вільготнасць, не­калькі разоў на дзень вымяраюць ра­бот­нікі фермы. 

IMG_5813 Сяргей Сташко.jpg

Першы сезон трамбуе траву Сяргей Сташко

 

IMG_5857 Павел Таль.jpg

Траву возіць з поля да траншэі Павел Таль



Эканаміст Юлія Ракоўская, якая працуе ў КСУП «Міхалішкі» трэці год, змяніла офіснае памяш­канне на працу на свежым паветры: дзяўчына запіс­вае колькасць зробленых вадзі­це­лямі рэйсаў у ведамасць. Праў­да, побач з іх прозвішчамі пра­стаўляецца сярэдняя колькасць перавезенай за адзін раз травы – побач з фермай «Супраненты» няма вагаў: кантрольнае ўзважванне нагружаныя «зялёнкай» машыны рабілі адзін раз на малочна-таварным комплексе «Маркуны». 

IMG_5832 Юлія Ракоўская.jpg

Эканаміст Юлія Ракоўская вядзе ўлік тон і рэйсаў



Цікаўлюся ў галоўнага агранома Алега Кавалевіча, ці атрымаецца ў іх нарыхтаваць пад патрэбу кармоў.

– Па ўсім бачна, што гэты год ураджайны, як для траў, так і для збожжа. Калі надвор’е не падвядзе, думаю, пад 40 цэнт­нераў возьмем з гектара, – аптымістычна на развітанне гаворыць аграном.

…Што ж, памагай бог! Праз месяц-паў­тара завітаю ў гаспадарку на жніво, каб паглядзець, ці спраўдзіліся прагнозы тэхнолага міхалішкаўскіх палёў. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел О НАС ПИШУТ СМИ

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Сельский сход прошел в агрогородке Михалишки 15:11 / 19.07....
Открыть раздел 2019 год
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform