Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

21 июля 2020 г.

Для некага чорнае золата – нафта, а для беларускіх земляробаў – рапс, насенне якога – каштоўная сыравіна для вытворчасці пажыўнага алею; макуха, што застаецца пасля перапрацоўкі, – пажыўная дабаўка ў рацыён жывёлы. А галоўнае – насенне рапсу карыстаецца попытам на рынку і добра цэніцца, таму прыбытак ад яго рэалізацыі істотны. За тое і любяць гэтую не самую простую ў вырошчванні культуру аграрыі.

І калі гараджане вясной з захапленнем фатаграфуюцца ў сонечна-жоўтых квітнеючых палетках рапсу, то для агранома лепшая карцінка – яго калючыя тугія стручкі: і не хочаш, а палічыш, колькі там дробненькіх, як макавае зерне, чорных семачак; колькі стручкоў на  галінцы ды галінак на тоўстай, як ляшчына, цыбіне…

4.jpg



Толькі гаварыць пра планы на ўраджай аграномы не любяць.

– Марная гэта справа, – перакананы дырэктар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзяніс Кірпа. – Рапс культура такая, што можна вырасціць, ды не сабраць: наляціць, да прыкладу, непагадзь – і ўсё на зямлю асыплецца. Колькі ўжо разоў у маёй практыцы падобнае здаралася. Пагэтаму ўраджай будзем лічыць, калі ён у засеках апынецца. І гэта тычыцца не толькі рапсу.

5.jpg



Да меркавання Дзяніса Ва­лер’­е­віча варта прыслухацца: сё­лета ў яго дзявятае жніво, трэцяе – на пасадзе дырэктара саўгаса.

Але сябар-аднакурснік Дзміт­рый Малючак, якога дырэктар пераманіў з Маладзечаншчыны, прапанаваўшы пасаду галоўнага агранома, радасці не хавае: ураджай у гэтым годзе прыкметна лепшы! Толькі б сабраць усё ў час і без страт…

– Праблем быць не павінна, – аптымістычна  заяўляе малады аграном. – Так, нагрузка на камбайн высакаватая, але набылі два новых, экіпажы падабраны талковыя: людзі працуюць, не зважаючы на час. Так што, думаю, справімся. Зрэшты, іншага выйсця ў нас няма…

Сапраўды, з такімі кадрамі, што распачынаюць жніво, можна разлічваць на поспех. Да прыкладу, камбайнер Дзмітрый Шэша – асоба ў саўгасе, можна сказаць, легендарная: 18-ы сезон працуе на ўборцы, 13-ы – старэйшым кам­байнерам, а памочнікам усе гэтыя гады ў яго – цесць Міхаіл Козел.  Ці варта здзіўляцца, што ўсе 12 гадоў гэты камбайнавы экіпаж станавіўся лепшым у саўгасным спаборніцтве?

3.jpg



– Не ведаю, ці атрымаецца сёлета перамагчы, – паціскае плячыма Дзмітрый. – Канкурэнты сур’ёзныя з’явіліся, на новых камбайнах працуюць. Але спадзяёмся, што і наш сямігадовы «Мэрсэдэс Бэнц» (так жартам назваў свой КЗС Дзмітрый Шэша – Н.Р.)  не падвядзе!

На добры вынік настроены і «легіянеры»: камбайнавы экі­паж з Астравецкага лясгаса ў скла­дзе Віталя Тумінскага і Руслана Круглякоўскага. Яны атры­­малі новы камбайн «Палес­се» выт­вор­часці Гомсельмаша з юбі­лей­най лэйбай «75 год Пера­могі» – на такой машыне проста грэх не ўвайсці ў лік  пераможцаў. 

2.jpg



Дарэчы сказаць, хоць Віталь Анатольевіч цяпер працуе ма­шы­ністам харвардара, на жніве ён не навічок: 16 гадоў быў кам­байнерам у «Варнянах», а апош­нія 4, калі перайшоў у лясгас, таксама садзіцца за штурвал збожжаўборачнай машыны: і самому карысць, і гаспадарцы.

А вось Іван Родзь, які 20 гадоў працаваў дальнабойшчыкам, вы­рашыў, што час вяртацца на род­ную зямлю. Цяпер ён адво­зіць зерне ад камбайнаў. Гэтае жніво ў яго працоўнай біяграфіі – першае.

– Легіянеры, як вы кажаце, – доб­рае падспор’е для гаспадаркі, – гаворыць дырэктар саўгаса. – Вопытных механізатараў не так і шмат, а прыцягненне памочнікаў са старонніх арганізацый дазваляе нават у перыяд жніва не спыняць нарыхтоўку кармоў. Бо, хоць хлеб і ўсяму галава, але кармы для нас не менш важныя. Першы год, як мяне прызначылі дырэктарам, давялося дакупліваць зімой сянаж і сілас – няма нічога горш, скажу я вам, чым працаваць на прывазных кармах. На мінулую зімоўку фуражу назапасілі ўдосталь, а сёлета спадзяёмся стварыць паўта­рагадовы запас, як і належыць па тэхналогіі. Травы вырас­лі доб­рыя – па 100 цэнтнераў з гек­тара даюць, з першага ўкосу назапасілі на 5 цэнтнераў кармавых адзінак больш, чым было летась. Цяпер актыўна косім атаву. Кукуруза радуе – месцамі ўжо мяне перарасла, хоць бог ростам не пакрыўдзіў. (Смяецца.) Сёлета надвор’е хлебаробам пакуль спрыяе, калі і надалей не падвядзе, то будзем і з хлебам, і з кармамі.

1.jpg



Што ж, няхай так і станецца!


Лічба:

3 330 гектараў складае плошча збожжавых і зернебабовых культур у саўгасе «Падольскі». 

З іх 700 занята ячменем, 400 – яравой пшаніцай, 450 – азімай пшаніцай, 1 050 – трыцікале, 350 – азімым рапсам, 150 – яравым рапсам, 30 – грэчкай, 100 – зернебабовымі. 

На 19 ліпеня ўбрана 150 гектараў азімага рапсу, намалочана 300 тон.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform