Организация работы с молодежью

Напярэдадні Дня Перамогі БРСМ запусціў у сацыяльных сетках рэспубліканскі чэлендж #Беларусьпомніць. Удзельнікам прапанавалі размясціць здымак з сямейнага архіва з родзічамі-франтавікамі і перадаць эстафету свайму сябру альбо знаёмаму. Далучыцца да чэленджа мог любы жадаючы.

Фотаздымкамі герояў вайны дзяліліся і астраўчане. На старонках газеты мы раскажам пра ветэранаў, якія сталі ў анлайн-строй.

1.jpg

Успамінамі аб прадзедзе падзялілася першы сакратар Астравецкага РК ГА БРСМ Віялета Алексеявец.

2.jpg

– Прадзед нарадзіўся ў 1924 годзе ў Беразоўцы на Астравеччыне, – расказвае праўнучка ветэрана. – Служыць пайшоў у Войска Польскае, дома засталася жонка, мая бабуля Станіслава Іванаўна. Дзяцей у іх не было, адзіны сын нарадзіўся пасля вайны – у 1949-м.

3.jpg

Баляслаў Ягоравіч быў  прызваны Астравецкім райваенкаматам Маладзечанскай вобласці ў лістападзе 1944 года ў 1-ю пагранбрыгаду 35-га пяхотнага палка, дзе служыў стралком. А дэмабілізаваўся з Войска Польскага толькі ў канцы лютага 1947 года.

– Я захоўваю дзядулевы даку­менты, сярод іх ёсць і пасвед­чанні аб узнагароджанні ордэнам Айчыннай вайны  ІІ ступені, медалямі «За Одру, Нісу і Балтыку», «Знак Грунвальда», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.», юбілейнымі медалямі. Для мяне прадзядуля сапраўдны герой! – з гонарам гаворыць праўнучка ветэрана.

4.jpg


У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Организация работы с молодежью

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform