Организация работы с молодежью

Яшчэ адзін ветэран Вялікай Айчыннай вайны стаў у анлайн-строй рэспубліканскага чэленджа #Беларусьпомніць.

Пра свайго прадзеда расказаў міліцыянер групы затрымання Ашмянскага дэпартаменту аховы Раман Алексеявец.

1.jpg

Фёдар Лявонцьевіч нарадзіўся ў 1921 годзе на Украіне, у вёсцы Залужжа Дубровіцкага раёна Ровенскай вобласці. 

– Да прызыву ў дзеючую армію прадзед ваяваў у партызанскім атрадзе, – расказвае ўнук ветэрана. – З 24 сту­дзеня 1944 года залічаны аўтаматчыкам у 69-ю брыгаду 4-й танкавай арміі, што была ў складзе войскаў 1-га Украінскага фронту. А праз паўгода дзед  трапіў у шпіталь. 

Запіс ва ўліковай картачцы франтавіка сведчыць, што «радавы <…> 16 чэрвеня 1944 г. быў цяжка паранены ў вочы». 

– Падчас бою яму асколкам снарада раструшчыла сківіцу, пашкодзіла вока, – працягвае Раман Алексеявец. – Прадзед застаўся інвалідам... 

Родзічам пра вайну ветэран не расказваў – маўляў, пра што тут гаварыць – гэтае пекла нікога не абмінула, ды і ўспаміны цяжкія. Адзінае, што чулі ад яго, як спярша не мог перасіліць сябе, каб выстраліць у праціўніка, – няхай і вораг, але ж чалавек! І неяк у рукапашным баі паспытаў, што значыць пашкадаваць: немец, моцна сціскаючы рукамі шыю Фёдара,  так душыў, што той ужо развітваўся з жыццём. Выратавала Алексеяўца куля, выпушчаная аднапалчанінам у ворага.  

4.jpg

– Прадзядуля пражыў 74 гады, – гаворыць Раман. – Пасля вайны ён вярнуўся ў родную вёску, працаваў брыгадзірам у калгасе.

Фёдар Лявонцьевіч узнагароджаны ордэнам Славы ІІІ ступені, ордэнам Айчыннай вайны  ІІ ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945 гг.»  і юбілейнымі медалямі.

2.jpg


У суполцы Астравецкага РК ГА БРСМ створаны фотаальбом «Памяць нашчадкаў». Калі вы хочаце расказаць пра свайго родзіча-франтавіка, тэлефануйце па нумары 8(01591) 7-98-43 альбо пішыце на электронны адрас ostrovets.brsm@mail.ru і дзяліцеся ўспамінамі пра вашага героя. Няхай імёны абаронцаў Радзімы застануцца ў памяці нашчадкаў.



Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Организация работы с молодежью

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform