Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

18 августа 2020 г.

На гэтым тыдні на Астравеччыне справяць сімвалічныя дажынкі: усе гаспадаркі раёна амаль абмалацілі саспелую збажыну. На парадку дня аграрыяў – падрыхтоўка глебы пад сяўбу крыжакветкавых і збожжавых.

1.jpg

Як з гэтым спраўляецца «застрэльшчык» сяўбы азімых культур, КСУП «Гудагай», напрыканцы мінулага тыдня паглядзеў наш карэспандэнт.

Дарэчы, на мінулым тыдні рапс сеялі толькі ў КСУП «Гудагай», а літаральна праз некалькі дзён да яго далучыліся ўсе гаспадаркі раёна. Азімы клін крыжакветкавых сёлета складзе больш за 3,5 тысячы гектараў, з якіх 2 900 зойме рапс, 795 – свірэпіца.

Рапс нараўне з цукровымі буракамі лічыцца эканамічна выгаднай культурай – вядома, калі ўродзіць. Сёлета крыжакветкавы сыпаўся добра, найлепш у КСУП «Гудагай»: на круг камбайнеры намалочвалі 42,6 цэнтнераў – да параўнання, у мінулым годзе – 34,9.

– Плошчы пад рапсам сёлета вырашылі павялічыць на 100 гектараў: усяго ім плануем засеяць 700 гектараў, свірэпіцай – 150, – расказаў галоўны аграном КСУП «Гудагай» Андрэй Ненартовіч.

Стаўка гудагайцаў на «чорнае золата» цалкам апраўдана. Крыху больш за паўгода назад на тэрыторыі механічных майстэрань у Палушах адкрыўся цэх па перапрацоўцы насення рапсу. Гэты працэс цалкам безадходны: з чорных бубачак крыжакветкавага на выхадзе атрымліваецца натуральны алей і спажыўны жмых у выглядзе цёмназялёных хлоп’яў.

Падчас майго візіту адзін з самых вопытных сейбітаў гаспадаркі Вацлаў Кандратовіч працаваў на ізабелінскіх палях. На сучасным пасяўным агрэгаце аўстрыйскай вытворчасці Pottinger, які працуе ў счэпцы з трактарам «Джон-Дзір», мужчына за дзень засявае каля 40 гектараў.

– На гэтай сеялцы працую другі сезон, да гэтага ў мяне была «Амазонія». У «аўстрыйкі» дыскавая секцыя – ляйчэй ваяваць з камнямі, не тое, што раней, – расказвае сейбіт. – Норма высеву рапса невялікая: не трэба часта рабіць перапынкі для засыпкі насення ў бункер. Працуецца няблага, праўда, вільгаці не хапае. Самі бачыце, як пыліць!

3.jpg

Вацлаў Кандратовіч працуе ў сельскай гаспадарцы з 1982 года

 

Перад тым як сеяць, глебу трэба старанна падрыхтаваць. Сёлета да пасяўной азімых у КСУП «Гудагай» набылі культыватар для інтэнсіўнай апрацоўкі глебы Karat 9 ад нямецкай фірмы Lemken.

– Культывар, канешне, класны – слоў няма, – гаворыць механізатар Рыгор Тхораў. – Пасля яго работы ў глебу дасткова ўнесці мінеральныя ўгнаенні – і ўсё: можна сеялку выпускаць, плугі ўжо непатрэбны.

2.jpg

Глебу пад сяўбу рыхтуе Рыгор Тхораў

 


Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на 17 жніўня на Астравеччыне 277 гектараў засеяны рапсам (10%).


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform