Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

24 августа 2020 г.

Святочная праграма «Сям’я талентамі багата» ў нядзелю сабрала шмат варнянцаў у гістарычным цэнтры аграгарадка – на пляцоўцы ў старадаўнім парку.

Сімвалічная песня пра Варняны ў выкананні вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў, стыпендыяткі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі Надзеі Аўгуль, пра якую расказвала наша газета ў адным з чэрвеньскім нумароў, стала першым акордам свята.

1.jpg

Музычную нітачку падхапіла і другая падрастаючыя зорачка сцэны Эвеліна Навашынская.

Старшыня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Вярбовіч адзначыў, што аснова дабрабыту дзяржавы і кожнага з нас – сям’я, а таксама падзякаваў Людміле Кухарэвіч за арганізацыю свята для аднавяскоўцаў. І сапраўды бадзёрасць, аптымізм і арганізатарскія здольнасці Людмілы Іванаўны не могуць не здзіўляць: акрамя канцэртнай праграмы, у аддзеле культуры і вольнага часу жанчына арганізавала аднайменную выставу работ творчых землякоў – крыху больш чым за тыдзень яе наведала каля ста чалавек.

2.jpg

Моцнымі галасамі, лірычнымі кампазіцыямі, адточанымі рухамі і байкамі на «злобу дня» варнянцаў у гэты дзень парадавалі Аляксандр Юргелянец, Юрый Інаровіч, Вікторыя Сямашка, Яўгенія Шаптун, Наталля Літвін, Вольга Урбановіч, Таццяна Радкевіч, вакальны ансамбль «Аксаміткі» (кіраўнік Васіль Карпец) і харэаграфічны калектыў «Чаромушкі» (кіраўнік Тамара Батура).

3.jpg

4.jpg

5.jpg

На сцэну падымаліся шматдзетныя маці Алена Лісоўская, Люцыя Адула і Тарэса Ляховіч. Па іх прызнанні, самае галоўнае ў выхаванні дзяцей – любоў, якой ніколі не бывае зашмат.

Пакуль дарослых радавалі артысты Астравеччыны, дзеці бавілі вольны час на надзіманых горках і батутах, ласаваліся пап-корнам і салодкай ватай.

6.jpg

7.jpg

…Свята ў варнянцаў атрымалася па-сямейнаму ўтульным і вясёлым.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform