Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

26 августа 2020 г.

Новы від дзяржаўнай падтрымкі атрымаюць 8 інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве малочна-таварных ферм і комплексаў – у іх ліку і камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Гудагай».

Конкурсны адбор прайшло толькі 8 сельскагаспадарчых праектаў, 4 з іх – з Гродзеншчыны, з высокай эканамічнай і тэхналагічнай эфектыўнасцю.

КСУП «Гудагай» – бадай што самая паспяховая гаспадарка Астравеччыны. На прадпрыемстве актыўна развіваюць і раслінаводства, і малочную жывёлагадоўлю. З будаўніцтвам цэха па перапрацоўцы насення рапсу гадавы аб’ём выпуску жмыху склаў больш за тысячу тон – прадпрыемства цалкам забяспечана кармамі ўласнай вытворчасці, што дазваляе павялічыць пагалоўе буйной рагатай жывёлы. Таму выраша было распачаць будаўніцтва малочна-таварнага комплексу на 600 дойных кароў у Смілгах.

12.jpg

– Затраты на ўсіх этапах будаўніцтва жывёлагадоўчага аб’екта, пачынаючы ад распрацоўкі дакументацыі і заканчваючы набыццём абсталявання, дэталёва пралічаныя і падрабязна распісаныя ў праекце, – расказала галоўны эканаміст КСУП «Гудагай» Ірына Юцкевіч. – На новым комплексе прадугледжана два кароўнікі з боксавым утрыманнем жывёлы, даільна-малочны блок з устаноўкай «паралель 2х16», цэх сухастойных кароў і ацёлу, будынак для «сухастою» і траншэя для захоўвання травяністых кармоў аб’ёмам 5 тысяч тон. Па папярэдніх разліках – па цэнах на 1 студзеня бягучага года – будаўніцтва комплексу абыдзецца ў 9 997,21 тысячы рублёў, з якіх самая значная частка будзе накіравана на правядзенне будаўніча-мантажных работ. Прыемна, што КСУП “Гудагай” увайшоў у лік пераможцаў. Атрыманыя бюджэтныя трансферты складуць 25% ад сумы камітальных выдаткаў на будаўніцтва жывёлагадоўчага аб’екта.

На малочна-таварным комплексе ў Смілгах, які плануюць увесці ў эксплуатацыю ў жніўні 2022 года, будуць працаваць 24 чалавекі. Выхад жывёлагадоўчага аб’екта на максімальную загрузку магутнасцей чакаецца не раней за люты 2024-га.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform