Шчырымі пажаданнямі, яркімі музычнымі віншаваннямі і гучнымі апладысментамі поўнілася зала аддзела культуры і вольнага часу вёскі Альхоўкі напярэдадні Дня работнікаў лесу.
Гэта свята не толькі работнікаў лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі, але і цэлюлозна-папяровай прамысловасці. Прадпрыемства «ЦБК-Кардон» – галоўнае ў нашай вёсцы.
Суботні вечар атрымаўся сямейным, добрым і вясёлым, бо на сцэну падымаліся лепшыя работнікі фабрыкі, а музычнымі нумарамі іх радавалі дзеці, сваякі, сябры і суседзі.
З прывітальным словам выступіў ляснічы Міхалішкаўскага лясніцтва, дэпутат раённага і мясцовага Саветаў дэпу татаў Яўген Волкаў. Шмат добрых пажаданняў калегам? выказаў намеснік дырэктара УП «ЦБК-Кардон» Вадзім Ждановіч. Ад ветэранаў працы прадпрыемства слова трымала Тэрэза Саўко.
Ну і, канешне ж, якое свята без падарункаў! Ганаровымі граматамі і падзякамі ад беларускага вытворча-гандлёвага канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці «Беллесбумпрам» был і адзначаны Ірына Завадская, Іван Субаткевіч і Валянціна Старук. А лепшыя работнікі фабрыкі атрымалі падарункі.