Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

06 октября 2020 г.

Напэўна, раз у стагоддзе ў гэты свет прыходзяць людзі, якія справамі, думкамі і памкненнямі змяняюць яго да лепшага. З такіх – наш зямляк, паэт і святар Казімір Сваяк. Сёлетні год – юбілейны: 130 гадоў назад у лютым у невялікай вёсачцы Барані на свет з’явіўся Канстанцін Стэповіч.

З лёгкай рукі яго сваячкі і краязнаўцы Іаланты Валуевіч і ксяндза Анатоля Захарэўскага на Астравеччыне прайшла сваякоўская сустрэча людзей з розных куточкаў Беларусі, якія памятаюць і любяць Казіміра Сваяка.

Дата імпрэзы некалькі разоў пераносілася, у апошні момант тыя, хто павінен быў прысутнічаць на сустрэчы, адмаўляліся – але Казімір Сваяк сабраў у Клюшчанах самых адданых сваіх паслядоўнікаў. Тым больш на гэты год прыпадаюць ажно тры знакавыя падзеі з жыцця паэта-святара: 105-годдзе святарскага пасвячэння, прэміцыі ў Клюшчанскім касцёле, пачатку служэння ў Камаях і 100 гадоў з пачатку працы ў Засвірскай парафіі.

На жаль, тры гады назад у Клюшчанах дашчэнту згарэў касцёл Святога Яўхіма, але памяць людская жывая. Намаганнямі невялічкай парафіі і святара Анатоля Захарэўскага былая плябанія пасля капітальнага рамонту гасцін на адчыніла дзверы перад вернікамі – цяпер тут, у светлым памяшканні штонядзелю праходзяць імшы.

3.jpg


Па традыцыі імпрэза ў гонар Казіміра Сваяка пачалася з богаслужэння на беларускай мове. Пасля імшы вяскоўцы і жыхары навакольных вёсак засталіся ў каплічцы, каб паслухаць гасцей. Здавалася б, столькі сказана і напісана пра Канстанціна Стэповіча, што і дадаць больш няма чаго. Але што ні год – то з’яўляюцца адкрыцці, становяцца вядомымі новыя факты.

4.jpg

– Прыемнай нечаканасцю стала для мяне вестка ад Юрыя Внуковіча, які ў архівах адшукаў верш студэнткі з Жодзішак на смерць Казіміра Сваяка, – расказала Іаланта Францаўна. – Раённая газета падтрымала маю ідэю аб правядзенні конкурса твораў да 130-годдзя Казіміра Сваяка. Веру, што гэты верш і плён творчасці іншых людзей знойдуць месца на старонках «Астравецкай праўды». На жаль, сёння няма тут шанавальніцы творчасці Сваяка Святланы Буланавай, але яна даслала свой верш.

Пранікнёна, моцна і шчыра выступіў лідар гурта «Балцкі субстрат» Максім Іўкін. Песня аб Святым Язафаце на словы Казіміра Сваяка і кранальныя радкі з малітвы айца Льва Гарошкі даляталі да кожнага сэрца і знаходзілі ў ім водгук.

10.jpg

Ніводная сваякоўская імпрэза на Астравеччыне не абыходзіцца без вернікаў з Камаяў.

– Першая сустрэча нашых двух парафій адбылася ў 2006-м. З той пары па ініцыятыве ксяндза Яцэка Хутмана мы сустракаемся два разы на год: у лютым, калі нарадзіўся Сваяк, – у Камаяк, у маі, у месяц яго спачыну, – у Клюшчанах, – сказала заўсёдніца сваякоўскіх сустрэч Генуэфа Дубіловіч. – Увогуле Канстанцін Стэповіч быў двойчы пацалаваным Богам – як святар і як паэт.

Лірычнае выступленне зямлячкі падхапіла спеўная група «Маці ў малітве».

Слова ад варнянцаў трымала Людміла Кухарэвіч – яна, дарэчы, як многія з прысутных, стаяла ля вытокаў зараджэння сваякоўскіх сустрэч. Да слова, па ініцыятыве жанчыны ў Варнянах нядаўна таксама ўспаміналі святара. Людміла Іванаўна прачытала адзін з псалмаў Канстанціна Стэповіча і акапэльна выканала ўласную песню, узгадаўшы яшчэ аднаго слаўнага сына гэтых зямель – Янку Быліну: «…тут Быліна спяваў, шчасце доўга шукаў. І Айчыне Сваяк сэрцам вершы складаў…».

8.jpg

Галіна Паўлава – унучка актыўнага ўдзельніка знакамітага «Хаўруса сваякоў» Юзука Лаўрыновіча – пранікнёна прачытала верш пра святароў і ўзгадала свайго дзядулю.

…«Вёсачка Барані», «Дробна драбніца» – па традыцыі ў гэты дзень гучалі гэтыя і іншыя песні.

Потым усе выправіліся ў Барані ў дом-музей братоў Стэповічаў, каб прайсціся сцежкамі, па якіх ступалі босыя ножкі маленькага Кастуся, падыхаць жыватворным паветрам – яго так не хапала Сваяку, які памёр ад сухотаў. Хоць Бог ямуксяндзу адмераў на гэтай зямлі ўсяго 35 гадоў, ён зрабіў столькі, колькі некаторыя не паспяваюць за ўсё жыццё. І цешыцца душа, радуецца сэрца, што справа Казіміра Сваяка жыве, дзякуючы яго нястомным самаадданым шанавальнікам: святарам Яцэку Хутману і Анатолю Захарэўскаму, светлай памяці Яську Драўніцкаму, Іаланце Валуевіч, Максіму Іўкіну і многім іншым…


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform