Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

16 октября 2020 г.

У астраўчан наш карэспандэнт пацікавіўся, што яны набывалі на традыцыйным восеньскім кірмашы, які прайшоў у мінулую суботу ў Астраўцы.

Марыя Станкевіч, галоўны бухгалтар райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, з дачкой Надзеяй Марыя:

1.jpg



– На кірмаш прыехала за бульбай – буду браць гудагайскую, яна смачная, разварыстая. З яе звычайна раблю цэпеліны па маміным рэцэпце – за вячэрай разыхо­дзяцца на «ўра». Таксама хачу набыць саджанец грэцкага арэха: канешне, яго можна самастойна вырасціць, але першых пладоў давядзецца чакаць не адзін год. 

Надзея: 

– Другі год разам з бацькамі прыязджаю на кірмаш. Мне падабаецца атмасфера: гучаць песні, шмат лю­дзей. 

Дзіяна Бараноўская, будаўнік, з сынам Аляксеем:

3.jpg



– На кірмаш звычайна прыходзім за капустай: бяром цэлую сетку, тым больш што тут яна таннейшая, чым у магазінах. Квашаную капусту любяць усе дамачадцы. Таксама будзем купляць памідоры. 

Рыгор Пілецкі, слесар-сан­тэхнік:

2.jpg

– Цэны, прызнацца, на некаторыя тавары кусаюцца. Думаў, мяса будзе таннейшым. Выбар у параўнанні з леташнім кірмашом сёлета меншы. Купіў гервяцкую ялавічыну і саджанцы ажыны – смачная і карысная для здароўя ягада. 

Людміла Замара, слесар малакапровада: 

4.jpg



– На кірмаш прыязджаю не толькі за пакупкамі, але і за добрым настроем. Сёлета набыла парачку саджанцаў вішні – рэкамендуюць садзіць менавіта два дрэўцы разам, каб яны лепш апыляліся. Таксама купіла памідоры і сыграла ў латарэю. 

Данута Чарнушэвіч, пенсія­нерка:

6.jpg



– Раней кірмашы праходзілі ў лесапарку з небывалым размахам: праводзілася шмат конкурсаў – за перамогу можна было нават атрымаць жывое парася. З улікам таго, што Астравец «прырос» новымі мікрараёнамі, гандлёвыя рады пераехалі ў іншае месца.  На кірмаш хаджу  штогод, купляю грэцкія арэхі. 

Антон Браніцкі, рабочы (без фота):

– У сацыяльных сетках бачыў афішы пра кірмаш, які сёлета чамусьці назвалі «Бульба-фэстам», а  пра тое, каб яе хапіла ўсім жадаючым не паклапаціліся. Давялося стаяць амаль гадзіну ў чарзе – добра, што КСУП «Гудагай» падвёз другі хлеб. 


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости26 января 2025 года Выборы Президента Республики Беларусь

Вы были перенаправлены на мобильную версию. Ссылка на полную версию находится внизу сайта.
Единый день информирования 2023 годЕдиный день информирования населения Во исполнение Указа Президента Республики Беларусь от 16 июня 2003 г....

Открыть раздел Единый день информирования 2023 год
The LineAct Platform